Стварэнне пошты

 
У 1885 г. на Палескіх чыгунках мелася ўсяго 68 паравозаў, з іх ніводнага пасажырскага, таму пасажырскія цягнікі вадзілі таварныя паравозы. У 1909 г. было ўжо 345 паравозаў, з іх 68 пасажырскіх. Вагонаў у 1885 г. было: таварных — 1511, пасажырскіх — 200, а ў 1909 г. — адпаведна 7927 і 410. Цікава, што ў 1909 г. праз Лунінец за суткі абарочвалася 1800 таварных вагонаў (праз Баранавічы — 1200, праз Вільню — 550).

Чыгуначная гісторыя Лунінца

Ідэя пабудовы Палескіх чыгунак цалкам належыць імператару Аляксандру Ш. Менавіта ён звярнуў увагу на недахоп стратэгічных шляхоў зносін у вялікай мясцовасці, што межавала з Заходняй Еўропай. Палессе — велізарны край, амаль поўнасцю пакрыты непраходнымі, парослымі лесам, балотамі. Апрача рэк, тут амаль не было шляхоў зносін, таму больш-менш ажыўленая сувязь паміж суседнімі мясцовасцямі была магчыма толькі ў зімовы час, прычым нават не кожную зіму. Прамысловасць тут знаходзілася на самым нізкім узроўні, таксама з-за адсутнасці зручных шляхоў. Велізарныя лясныя багацці краю зусім не выкарыстоўваліся. Адсутнасць дарог адбівалася і на культурным развіцці Палесся. Да 1882 г. вялікая частка Заходняй Расіі, што абмяжоўвалася чыгункамі Дзвінск (сучасны Даўгаўпілс) — Беласток — Брэст — Казацін — Кіеў — Арол — Віцебск — Дзвінск, была прарэзана толькі дзвюма лініямі чыгункі: Смаленск — Брэст і Вільня — Бахмач. У маі 1882 і лютым 1883 г. выдадзена пастанова цара аб пабудове новых чыгунак, якія, прайшоўшы праз Палессе, павінны былі карэнным чынам змяніць усё жыццё краю (той жа мэце садзейнічала і экспедыцыя генерала Жылінскага). Гэтыя дзве лініі потым атрымалі назву Палескіх чыгунак.

Інвентар маёнтка Лунінца Наўгародскага ваяводства

1588, 26 красавіка, Лунінец. Інвентар маёнтка Лунінца Наўгародскага ваяводства пані Мальхіёравай Сноўскай Граўшыжскай — Барбары Янаўны Клачкоўны — віцебскай кашталянавай, які быў складзены пры продажу яго пані Мікалаевай Паўлавічавай Нарушэвічавай — Барбары Мікалаеўне Кунцавічоўне — земскай падскарбінай Вялікага княства Літоўскага.

Лета от нароженья Сына Божого тысеча шестьсот осмьдесят первого, месеца юня четырнадцатого дня.

Исторические ландшафты Лунинца в своем развитии

Лунинец, ныне райцентр Брестской области, впервые упоминается в исторических источниках в 1449 году. Переходя от одного владельца к другому, в 20-х годах XVII века деревня была передана основанному в Дятловичах мужскому православному монастырю, в ведении которого находилась до середины XIX века, когда практически одновременно монастырь был закрыт, а крестьяне попали в разряд «казенных». К 80-м годам XIX века село Лунинец насчитывало менее сотни домов, местность характеризовалась как «глухая». На современном плане Лунинца тогдашнее село локализуется в районе улицы Гагарина, близ Крестовоздвиженской церкви.

Лунінец, гісторыя. Частка 2

За зямлю лунінчане, якія ў 1842 г. былі пераведзены ў разрад сялян (г.зн. іх уласнікам замест манастыра стала "казна", дзяржава), выконвалі пэўныя павіннасці. У 1845 г. колькасць насельніцтва абодвух полаў дасягнула 714 чалавек, усе беларусы. Двароў было цяглых 90 і бабыльскіх 2. Яны мелі зямлі ў дзесяцінах: сядзібнай — 81, ворнай — 948, сенажацяў — 632, пашы — 118,5, усяго — 1779,50 дзесяціны.

Памочнік казённага люстратара Якавіцкі пакінуў (1858 г.) апісанне якасці і ўрадлівасці гэтых зямель:

"В почвах при деревне Лунинец от 70 до 80 % песку мелкого с незначительною частию перегноя. Местоположение ровное и незащищенное от северных ветров, по большей части мокрое. Окрестные места лесные и болотистые. Покосы по большей части лежащие среди кустарников болотные, по берегам же рек подвергаются наводнениям...