Запроссе: Адукація ў 20-м стагодзі. Частка 1

Амаль кожную хату ахутвала цемра непісьменнасці і нізкай культуры. Школа адсутнічала. Хатя адукація для сялянскіх дзяцей практычна была недаступнай, усеж некаторыя найбольш заможныя вяскоўцы адшуквалі да яе вузінькія сцяжынкі. У Запроссі пражывала некалькі чалавек, якія ўмелі чытаць і пісаць. Яны іншы раз згаджаліся выконваць ролю прыватных настаўнікаў і перадавалі свае ведыдзецям сваякоў ці блізкіх людзей. Такое навученне была надта абмежаванным і па ахопу дзяцей, і па аб’ему ведаў.

Другой сцяжынкай да адукаціі запроскіх дзяцей былі школы,якія знаходзіліся ў блішэйшых населенных пунктах. Напрыклад, школа ў Мікашэвічах на адлегласці ў 7 кіламетраў ад Запросся і школа ў мястэчку Леніна – центры былой Ленінскай воласці ( пры Польшчы гміны)  - на адлегласці больш як 20 кіламетраў. Апошняя называлася двухкласнае вычылішча. Гэту навучальную установу да першай сустветнай вайны скончыла невялікая колькасць запроскіх дзяцей, у тым ліку: Канстанцін Францавіч Наўмовіч, Аляксандр Іпалітавіч Клепусевіч, Мікалай Федаравіч Лукашевіч, Вікентій Вітольдавіч Фіцнер, Іван Феліксавіч Наўмовіч, Уладзімір Лукашевіч, Адам Крыштафоравіч Наўмовіч. Яны атрымалі больш грунтоўныя веды чым давалі вычням наемныя настаўнікі, таму што ў вучылішчы працавалі людзі са спецаяльнай педагагічнай падрыхтоўкай і вывучаліся такія прадметы, як гістрорыя, геаграфія, прырода, руская мова і літаратура.

З Запросся ў Леніна вучылася вельмі мала дзяцей. Бацькам трэба было мець дастаткова сродкаў, каб зняць кватэру, забяспечыць харчамі і дамовіцца, хто будзе  варыць дзецям ежу.

Найбольш заможныя сяляне адкрывалі прыватныя школы. Яны за свае сродкі наймалі настаўнікай, кармілі іх і за работу плацілі згодна з дамоўленнасцю. Яшчэ вечарам зносілі сталы і лаўкі з бліжэйшых хат са згоды іх гаспадароў у тую, дзе праходзілі заняткі.  

Вучылі ў хате вучня па тыдню, у каго двое дзяцей-вучняў – два тыдні. Кармілі настаўнікаў таксама па тыдню. Пачыналі заняткі з раншцы як развіднее і да цямна. Кароткія перапынкі і перапынак на абед рабіліся паміж урокамі. Працагласць урокаў і перапынкаў вызначаў сам настаўнік са згоды бацькоў. Вывучаліся: чытанне і  пісьмо на рускай мове, арыфметыка і закон Божы. Такіх прадметаў, як геаграфія, прыродазнаўства, гістроыя і іншых, не вывучалі.

Вучні трэнна  забяспечываліся падручнікамі і іншымі школьнымі прыладамі. Не ва ўсіх былі сшыткі. Пісалі на грыфельных дошках грыфелямі.  Ніякай нагляднасці на уроках не было. Дысцыпліна існавала строгая. За самае малое парушэнне дзяцей білі тоўстай драўляная лінейкай, ставілі на калені, іншы раз падсыпалі пад калені соль або якое-небудь зерне.

Дзеці хадзілі ў школу дрэнна апранутамі,насілі даматканае адзенне і лапці. Мала хто з вучняў меў фабрычную вопратку, чаравікі ці боты. Калі хто і меў, то насіў іх толькі па вялікіх святах. Старажылы Запросся памяталі настаўнікаў: Баршчэўскага з вескі Браніслаў Жыткавіцскага района, Рудакоўскага, Адама Крыштафоравіча Наўмовіча, які сярод калег вызначался большай адукаванасцю. У арміі ен быў пісарам, а да гэтага скончыў двухкласнае вычылішча ў мястэчку Леніна.

Навучальны год працягваўся нядоўга. Заняткі пачыналіся, я толькі выпадзе снег, і заканчваліся вясной, як ен сыйдзе. Дзеці ішлі пасвіць жывелу ці дапамагалі бацькам у падрыхтоўцы і правядзенні палявых работ.

Апісаныя спосабы навучання дзяцей у вёсцы Запроссе захаваліся і пасля таго, як у 1921 годзе па Рыжскаму дагавору заходнія вобласці Беларусі аказаліся ў межах польскай дзяржавы.

Напрыканцы 20-ых гадоў прыватныя школы перасталі існаваць. Ідучы насустрач патрабаваняў часу, Польшча ўзяла на сябе выдаткі па пачатковай адукацыі дзяцей. Паколькі ў Запроссі спецыяльнага памяшкання для школы не было, то мясцовыя ўлады (гміны) арандавалі ў сялян, што мелі вялікія хаты, пакоі, дзе можна было размясціць сталы не менш, як у два рады. Яны аплочвалі гаспадарам за арэццу пакоя, яго ацяпленне і ўборку, выдавалі настаўнікам зарплату. Заняткі праводзіліся ў дзве змены па зацверджаных уладамі праграмах. Першы і другі класы вучыліся ў другую змену, а трэці і чацвёрты - у першую.

Пакоі для школы здавалі ў арэнду гаспадары: Юльян Гузоўскі, Зыгмунд Наумовіч, Міхаіл Лукашэвіч. Навучанне вялося некалькі год ў адной хаце, потым у другой, трэцяй. У розныя часы настаўнікамі працавалі: Казімеж Пшыборскі, Томаш Велеш, Баляслаў Мархалеўскі, Францішка Ядахаўна.

У расклад урокаў былі ўключаны прадметы: пісьмо і чытанне на польскай мове, арыфметыка, прыродазнаўства, спевы, фізкультура. Асабліва цяжка навучанне давалася першакласнікам. Дома размаўлялі па-беларуску, польскай мовы не ведалі. А ў школе патрабавалі толькі польскую мову, ды і настаўнікаў прысылалі з цэнтральных раёнаў Польшчы, якія не ведалі беларускай мовы.

У першыя месяцы вучобы першакласнікі не ўмелі адказваць па-польску і ў знак сцвярджэння або адмаўлення проста ківалі галавой. Калі хто-небудзь гаварыў па-беларуску, з яго смяяліся ці ставілі ў кут. Беларускую мову ганьбілі, прывівалі да яе пагарду.

Кадравае пытанне ў школе востра не стаяла. Настаўнікамі былі назначаны два найбольш адукаваныя вяскоўцы Іван Феліксавіч Наумовіч і Іван Цярэнцьевіч Рафаловіч. Гэта былі адны з самых працавітых, сціплых і паважаных людзей. Сваімі выскокімі маральнымі якасцямі, асабістым прыкладам яны дабратворна ўплывалі на выхаваўчы працэс у школе. Іх сумленныя адносіны да выканання настаўніцкіх абавязкаў, у тым ліку да павышэння педагагічнага майстэрства, высокая паспяховасць вучняў штогод станоўча ацэньвалася органамі народнай асветы. Іван Феліксавіч і Іван Цярэнцьевіч (яны пайшлі з жыцця ў сярэдзіне 50-ых год) былі нязменнымі настаўнікамі ў Запроскай школе да пачатку вайны і пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У час вайны школа не працавала. Некалькі разоў у ёй на непрацяглы час размяшчаліся нямецкія салдаты. Памяшканню школы ў час вайны пашанцавала. Ніводная куля ці асколак ад гранаты не пашкодзілі яго сцен. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у школе аднавіліся заняткі.

1 верасня 1944-га за парты селі тыя дзеці, якім споўнілася 7 год, і тыя, чыю вучобу перапыніла вайна. 3 павелічэннем колькасці вучняў павялічылася колькасць клас- камплектаў і настаўнікаў. У школу на работу, да І.Ф. Наумовіча і І.Ц. Рафаловіча, былі накіраваны Іван Макаравіч Трухновіч і Аляксандр Раманавіч Майсюк.

У першыя пасляваенныя гады існавалі надзвычай цяжкія ўмовы для вучобы дзяцей. Не хапала падручнікаў, сшытхаў, абсталявання. Адсутнічалі наглядныя дапаможнікі, тым больш-тэхнічныя сродкі навучання. Нярэдка прыходзілася пісаць на газетах або на паперы для абгортвання. Дзеці дрэнна харчаваліся і апраналіся. Час ад часу ўзнікалі праблемы з ацяпленнем школы. Мікашэвіцкі сельсавет дамовіўся з бацькамі, каб яны прывозілі дровы ў школу: адкохнага вучня - адзін воз. З цягам часу ўсу паступова наладжвалася. Нягледзічы на тое, што на аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавалася шмат грошай, дзяржава не крыўдзіла народную асвету. Адпускалася столькі грошай, колькі неабходна было, каб школа працавала ў нармальных умовах. Штогод павялічываліся расходы на ўтрыманне існуючых школ, на бунаўніцтва новых на ўмацаванне матэрыяльнай базы і падрыхтоўку педагагічных кадраў.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter